Джым Роджэрс прадказаў глабальны эканамічны крызіс у 2018 годзе
Глабальны эканамічны крызіс пачнецца ў 2018 годзе, магчыма нават у канцы 2017 года. Пра гэта ў інтэрв’ю Rambler News Service заявіў амерыканскі інвестар, уладальнік Rogers Holdings Джым Роджэрс.
Напалоханыя эканамічным спадам людзі будуць купляць даляры, так як амерыканскую валюту прынята лічыць надзейным актывам, адзначыў ён. «Даляр узляціць вельмі высока, ператворыцца ў „бурбалку” і абваліцца», – сказаў Роджэрс.
У далейшым інвестары пачнуць шукаць іншыя актывы і расейская валюта будзе адным з такіх. «Пасля гэтага рубель стане нашмат мацней, чым даляр», – мяркуе ён.
Паводле яго слоў, крызіс можа прыйсці з любой кропкі свету. «Гэта можа быць канчатковы крах грэцкай эканомікі, гэта могуць быць пенсійныя планы ў ЗША», – разважае бізнесмен. Таксама каталізатарам можа стаць крах фінансавых інстытутаў у Еўропе ці Кітаі. «Кітайцы сказалі, што не будуць ратаваць збанкрутаваныя кампаніі. Калі гэта сапраўды адбудзецца, гэта будзе велізарны шок для ўсіх », – падкрэсліў Роджэрс.
Санкцыі з Расеі будуць знятыя ў бліжэйшыя год-два, лічыць ён. Паводле яго слоў, адмена абмежаванняў пачнецца з Еўропы. «Я думаю, што да 2019 года санкцыі больш не будуць праблемай», – мяркуе суразмоўца агенцтва.
Паводле прагнозу Сусветнага банка, тэмпы росту сусветнай эканомікі ў 2017 годзе паскорацца да 2,7 працэнта. У той жа час аптымістычныя перспектывы «азмрочваюцца сур’ёзнымі фактарамі рызыкі», гаворыцца ў матэрыялах СБ. Аднаўленне аб’ёмаў сусветнага гандлю можа быць зведзена да нуля новымі гандлёвымі абмежаваннямі.
Фота: Wikipedia