Dziennik Wschodni: беларусы «штурмуюць крамы» ў Бялай Падлясцы



Польскае выданне Dziennik Wschodni піша, што ўжо некалькі дзён беларусы «штурмуюць крамы» ў горадзе Бяла-Падляска, бо баяцца, што Польшча неўзабаве закрые ўсе памежныя пераходы.

Фота: dziennikwschodni.pl

Dziennik Wschodni цытуе чытачоў, якія расказваюць, што ў крамах натоўпы людзей з Беларусі, а большасць машын на стаянках з беларускімі нумарамі.

Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але цяпер толькі па адным адкрыта для легкавікоў і грузавікоў. 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не выключае закрыцця іншых пераходаў з Беларуссю.

Прычына гэтага — узмацненне канфлікту з Беларуссю. Расея, Крэмль ставяцца да Беларусі як да свайго інструменту. Яна грае крамлёўскую музыку”, – паведамляецца ў артыкуле.

Беларускае Радыё Рацыя