Дзіцячае харчаванне з Маларыты неўзабавае трапіць на кітайскі рынак
ААТ „Маларыцкі кансервава-агароднінасушыльны камбінат” заключыла дагавор аб пастаўцы ў Кітай першай партыі дзіцячага харчавання. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік дырэктара прадпрыемства Людміла Вазнасіменка.
„Вясной адбылася сустрэча з кітайскімі партнёрамі. Яны пабывалі на нашым заводзе, азнаёміліся з працэсам выпуску дзіцячага харчавання, прадэгуставалі прадукцыю. Узнікла вялікая зацікаўленасць, паколькі мы выкарыстоўваем натуральную айчынную сыравіну. Дамовіліся аб пастаўках. Гэтымі днямі адгружаем пробную партыю дзіцячага харчавання. Спадзяёмся на доўгатэрміновае супрацоўніцтва”, – адзначыла Людміла Вазнасіменка. Кансервавы камбінат адправіць у Кітай дзіцячае харчаванне ў гібкай упакоўцы, а таксама ў шкляной тары аб’ёмам 100 г і 190 г.
Прадукцыя завода таксама зацікавіла прадстаўнікоў В’етнама. У Берасцейскай вобласці з двухдзённым візітам знаходзіцца дэлегацыя правінцыі Лаакай. На базе Берасцейскага навукова-тэхналагічнага парка 13 чэрвеня арганізавана сустрэча з прадпрыемствамі-экспарцёрамі рэгіёна. „Прадстаўнікі дэлегацыі пакаштавалі нашу прадукцыю, зацікавіліся ёю. Запрасілі паўдзельнічаць у выстаўцы дзіцячага харчавання, якая пройдзе ў В’етнаме ў снежні. Нас напэўнілі, што гэта прадукцыя будзе запатрабавана. Будзем наладжваць супрацоўніцтва, весці далейшыя перагаворы. Мы зацікаўлены ў выхадзе на новыя рынкі”, – падкрэсліла намеснік дырэктара прадпрыемства.
Патэнцыяльным партнёрам сваю прадукцыю ў тым ліку прадставілі мяса- і малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, „Берасцейскі пекар”, „Першая шакаладная кампанія”, „Брэсцкае піва”, Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод. Кіраўнік дэлегацыі – старшыня Народнага камітэта правінцыі Лаакай Данг Суан Фонг – адзначыў высокую якасць тавараў беларускай вытворчасці.