Дзмітры Кучук: Якія наступствы могуць быць – цяжка ўявіць
Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы настойвае на прыпыненні працы Астравецкай АЭС. Напярэдадні МНС Беларусі выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока станцыі. Факт выдачы ліцэнзіі не мяняе пазіцыі літоўскага боку. Адзначаецца, што Літва яшчэ не атрымала адэкватных адказаў на пытанні, у тым ліку звязаныя з выбарам і ацэнкай пляцоўкі будаўніцтва, сейсмічнай устойлівасцю праекта БелАЭС, устойлівасцю перад аварыямі вялікіх камерцыйных самалётаў, выкананнем большасці рэкамендацый па выніках стрэс-тэстаў.
Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітры Кучук таксама нагадвае:
– За ўсю гісторыю будаўніцтва атамнай станцыі там загінула каля сямі будаўнікоў. Сам корпус рэактара таксама быў пастаўлены пашкоджаны, яны стукнулі яго аб слуп. Іншыя прыклады – пачыналася будоўля без праекта, не хапала Дзмітры Кучук рознага абсталявання. Гэта кажа, канешне, пра якасць будаўніцтва. І якія наступствы могуць быць – цяжка ўявіць.
У сваю чаргу міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс заявіў, што краіна прыме дадатковыя меры „для таго, каб забяспечыць выкананне патрабаванняў „антыастравецкага” закона”. Маецца на ўвазе тое, каб лініі электраперадачы з Беларусі не выкарыстоўваліся для камерцыйных патокаў электраэнергіі ў Літву. На крытыку Літвы ўжо адрэагаваў Лукашэнка: «Трэба будзе — пабудуем і другую атамную электрастанцыю. У гэтым уся перспектыва».
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя