Дзмітрый Крук: Беларусь перажыла самае глыбокае падзенне ў рэцэсію за ўсю сваю гісторыю



Эксперты BEROC – вядучага незалежнага акадэмічнага даследчага цэнтра ў галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі, прадставілі новыя матэрыялы „Маніторынгу эканомікі Беларусі”.

Асноўную праблему для краіны абазначыў эканаміст Дзмітрый Крук:

– На сёння падтрыманне выпуску, падштурхоўванне эканомікі да таго, каб даходы не зніжаліся рэзка, з’яўляюцца больш важнымі, чым інфляцыя. То бок цэны ў многім прынесеныя ў ахвяру і гэта дрэнная навіна для дынамікі цэн. Пагроза раскручвання інфляцыйнай спіралі нягледзячы на рэцэсію, якая паглыбляецца, застаецца актуальнай. Інфляцыйны выбух, які ў нас быў у першым квартале, ён здаецца купіраваўся, але верагоднасць росту цэн у нас застаецца вельмі моцнай.

Таксама эксперт адзначыў лішкавае паслабленне беларускага рубля ў ІІ квартале бягучага году. Пры гэтым стаўка рэфінансавання знаходзілася ніжэй, за раўнаважнае значэнне.

Беларускае Радыё Рацыя