Дзмітрый Крук: Для Беларусі важна аддаць усе знешнія пазыкі і «адарваць» сваю эканоміку ад Расеі



Эксперт BEROC Дзмітрый Крук на адмысловай анлайн-прэзентацыі прадставіў вынікі даследавання «Што трэба для ўмацавання макраэканамічнай стабільнасці ў Беларусі?», якая прагназуе асноўныя пагаршэнні ў эканоміцы і абазначае шляхі ратавання эканомікі зараз.

Кажа эканаміст Дзмітрый Крук:

– Сістэма забеспячэння макра-стабільнасці ў Беларусі дастаткова слабая. Адносна някепскія індыкатары па некаторых метрыках апошніх гадоў. Гэта далёка не індульгенцыя і гэта дакладна не тое, чым можна ганарыцца, кажучы, што ў нас усё добра. Дыспрапорцыя на рынку працы і міграцыя – сёння гэта адзін з двіжучых фактараў макраэканамічай дэстабілізацыі. У выніку гэта праяўляецца ў супярэчлівых мэтах стабілізацыйнай палітыкі.

Таксама эканаміст падкрэсліў важнасць рэформы ў Беларусі сектара дзяржпрадпрыемстваў і рынку працы. Паводле вынікаў даследавання, сярод фактараў, якія аслабляюць макраэканамічную стабільнасць Беларусі – шчыльная прывязка да эканомікі Расеі, калі расейская нестабільнасць аўтаматычна перадаецца ў Беларусь.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя