Дзмітрый Крук: Зацягванне палітычнага крызісу „паставіць крыж” на ўстойлівым развіцці



Значны спад ВУП і рэцэсія ў Беларусі названыя імавернымі сцэнарамі наступнага году. Падчас Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва агучаны аналітычны даклад пра “эканамічныя наступствы палітычнай нелегітымнасці”.

Старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Дзмітрый Крук назваў галоўны прынцып, на якім мусіць базавацца беларуская эканоміка дзеля свайго выжывання:

– Улада падчас палітычных зменаў павінна сысці ад накіравання і вызначэння эканамічнага развіцця. Якраз такі грамадства і бізнес будуць вызначаць накірунак эканамічнага развіцця. Гэта само па сабе з’яўляецца падмуркам для поспеху эканамічнага росту. Кіраўніцтва, улада павінны рэалізоўваць волю, якая фармуецца грамадствам, у тым ліку і бізнесам.

На думку эканаміста, чым раней скончыцца палітычная нестабільнасць Беларусі, тым прасцей і хутчэй можна будзе аднавіць дакрызісныя паказнікі эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя