Дзяржаўны доўг Беларусі ад пачатку года вырас на 13 млрд рублёў
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 29,3%, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Згодна са статыстыкай ведамства, дзяржаўны доўг краіны на 1 лістапада склаў амаль 58 млрд рублёў і вырас у параўнанні з пачаткам года на 13 млрд рублёў. Замежны доўг склаў звыш 18 млрд даляраў, г. зн. ад пачатку года вырас на 1 млрд даляраў, або на 5,8%. Унутраны дзяржаўны доўг паводле стану на 1 лістапада перавысіў 10 млрд рублёў і вырас амаль на 1,5 млрд рублёў з улікам курсавых розніц, або на 16,2%.
За восем месяцаў 2020 года экспарт з Беларусі ў іншыя краіны знізіўся на 16% у параўнанні з мінулым годам.
svaboda.org