Дзярждоўг Беларусі ў 2020 годзе вырас амаль на траціну



Дзяржаўны доўг Беларусі за 2020 год павялічыўся на 13 млрд рублёў, або на 29%, і на 1 студзеня 2021 года склаў 57,8 млрд рублёў, або 37,3% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2021 года склаў 18,6 млрд даляраў ЗША і павялічыўся за год на 1,4 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 8,4%.

У 2020 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную 3 млрд 146,9 млн даляраў ЗША: 1 млрд 391,5 млн даляраў — аблігацыі, якія размяшчаюцца на знешніх фінансавых рынках; 1 млрд 51,1 млн даляраў — урад і банкі Расейскай Федэрацыі; 500 млн даляраў — ЕФСР; 126,2 млн даляраў — Экспартна-імпартны банк Кітая; 67,1 млн даляраў — МБРР; 11 млн долараў — ЕБРР і Паўночны інвестыцыйны банк.

Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2020 годзе склала 1 млрд 635,3 млн даляраў ЗША: 709,4 млн даляраў — урад і банкі Расеі; 430,3 млн даляраў — банкі Кітая; 376,9 млн даляраў — ЕФСР; 112,3 млн даляраў — МБРР; 3,6 млн даляраў — Таварна-крэдытная карпарацыя ЗША; 2,8 млн даляраў — ЕБРР і ПІБ.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 студзеня 2021 года склаў 9,9 млрд рублёў і павялічыўся за год на 1,1 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 12,9%.

У 2020 годзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 463,3 млн даляраў ЗША і 300 млн рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 857,7 млн долараў ЗША і 173,5 млн рублёў.

Як паведамлялася раней, плацяжы па дзярждоўгу Беларусі ў 2021 годзе ацэньваюцца на ўзроўні 8 млрд рублёў, у тым ліку пагашэнне — 4,9 млрд рублёў, абслугоўванне — 3,1 млрд рублёў.

З агульнага аб’ёму плацяжы ў замежнай валюце складуць 3 млрд даляраў ЗША, у тым ліку пагашэнне дзярждоўгу — 1,9 млрд даляраў, абслугоўванне — больш за 1,1 млрд даляраў.

Згодна са звесткамі Мінфіна, у мэтах рэфінансавання часткі доўгу ў 2021 годзе плануецца ажыццявіць запазычанні на 2,5 млрд рублёў (прыблізна 1 млрд даляраў ЗША), у тым ліку: на знешніх фінансавых рынках — 2 млрд рублёў (775 млн даляраў); на ўнутраным фінансавым рынку — 0,5 млрд рублёў (200 млн даляраў).

Частка плацяжоў па пагашэнні дзярждоўгу будзе выкананая за кошт вяртання сродкаў, дадзеных на зваротнай аснове арганізацыям са сродкаў замежных крэдытораў, у суме 564,6 млн рублёў і рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў суме 1 млрд 859,5 млн рублёў.

Урад Беларусі ў 2021—2025 гадах мае намер утрымліваць узровень дзярждоўгу не больш за 40% да ВУП.

belapan.by