Дзяржгандлю ўсё дазволена?
Падчас забастоўкі прадпрымальнікаў Берасцейскі абласны спажывецкі саюз паставіў у Баранавічы тавары, на якія не было патрэбных дакументаў, таксама не выконваліся гігіенічныя патрабаванні.
Расказвае баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус:
– Прысутнічаў у Баранавічах старшыня Белкаапсаюза. Ён павінен быў наведаць Баранавіцкі кааператыўны рынак. Былі выстаўленыя пяць гандлёвых кропак з Івацэвічаў, Ляхавіч, Ганцавіч, Баранавіч. У іх не было сертыфікатаў якасці.
Паводле Чарнавуса, таксама не было ў прадаўцоў кнігі скаргаў. А бульба, морква, буракі суседнічалі ў адной палатцы з булачкамі і тартамі. Прадаўцы працавалі без спецадзення.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы