ЕЭК спрасціла працэдуры ўвозу ў Беларусь для 17 груп тавараў
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 8 снежня прыняла рашэнне аб спрашчэнні працэдуры ўвозу падкантрольных тавараў на тэрыторыю Беларусі шляхам скарачэння пераліку ветэрынарных мер у дачыненні да асобных відаў такіх тавараў.
Як паведаміла прэс-служба ЕЭК, змены калегія ўнесла ў Адзіныя ветэрынарныя (ветэрынарна-санітарныя) патрабаванні, што выстаўляюцца да прадукцыі, якая падлягае ветэрынарнаму кантролю (нагляду).
Працэдура ўвозу спрашчаецца для 17 груп тавараў, сярод якіх: мёд, праполіс, жывёльныя і раслінныя тлушчы, алеі і іх фракцыі, кармавыя дабаўкі, перапрацаваная прадукцыя з утрыманнем кампанентаў жывёльнага паходжання, корм для жывёл, ветэрынарная фармацэўтычная прадукцыя, угнаенні жывёльнага паходжання.
„Гэтыя змены дазволяць спрасціць гандлёвыя працэдуры пры гандлі падкантрольнымі таварамі з трэцімі краінамі, уніфікаваць парадак прымянення ветэрынарных мер упаўнаважанымі органамі дзяржаў саюза і актуалізаваць адзіныя ветэрынарныя патрабаванні”, — растлумачыла прэс-служба.