Егіпет перанясе сталіцу з Каіра ў іншы горад
Урад Егіпта абнародаваў падрабязны план пераводу 51 тысячы супрацоўнікаў міністэрстваў з Каіра ў новую сталіцу, якая будуецца на ўсход на адлегласці 49 км. Пра гэта паведамляе Egypt Independent.
Комплекс будынкаў кабінета міністраў, парламенту і 34 міністэрстваў будзе здадзены ўжо ў 2019 годзе. Да канца года дабудуюць жыллё для дзяржаўных службоўцаў. Кошт гэтай інфраструктуры склаў 130 мільярдаў егіпецкіх лір ($7,4 млрд).
Іх перавод з Кіра будзе ісці ў 2020 годзе за два этапы. Усе супрацоўнікі міністэрстваў пройдуць перакваліфікацыю і здадуць тэсты на ўменне працаваць з электроннымі сістэмамі – паперазварот пасля пераезду будзе выключаны.
Назву для новай адміністратыўнай сталіцы яшчэ не прыдумалі. Працы па забудове гораду пачаліся ў 2017 годзе па ініцыятыве прэзідэнта Абдул Фатаха аль-Сіры.
18 студзеня 2019 года ў новай мячэці будучай сталіцы прайшло першае набажэнства.
Мэтай пераносу адміністратыўных устаноў стала жаданне ўладаў разгрузіць Каір, насельніцтва якога перавышае 19 мільёнаў чалавек. Каір быў заснаваны ў 29 годзе да нашай эры, а сталічны статус атрымаў у 969 годзе нашай эры. Аднак яшчэ адной прычынай можа стаць жаданне Абдул Фатаха аль-Сіры ізаляваць урад ад патэнцыйных масавых пратэстаў і дэманстрацый, адзначае выданне.
Беларускае Радыё Рацыя