Эканамічны форум у Карпачы
Эканамічны патэнцыял Падляшскага ваяводства, перспектывы і магчымасці, а таксама роля мясцовага самакіравання ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў, пра гэта, сярод іншага казаў маршалак Артур Касіцкі ў першы дзень (08/09) эканамічнага форуму ў Карпачы.
У Карпачы (Ніжнесілезскае ваяводства) праходзіць Эканамічны форум 2020, які з’яўляецца адной з найважнейшых платформаў для абмеркавання палітычных, эканамічных і сацыяльных праблем у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У гэтым годзе значная частка абмеркаванняў была прысвечана пытанням мясцовага самакіравання.
Госць форуму і адзін з удзельнікаў дыскусіі – Артур Касіцкі, маршалак Падляшскага ваяводства. У аўторак (08.09) Маршалак прыняў удзел у частцы прысвечанай Падляшшу.