Эканаміст Львоўскі: З-за вайны ва Украіне Беларусь згубіла эканоміку



За 119 дзён вайны ва Украіне шмат стратаў у эканоміцы Рэспублікі Беларусь Эканаміст Леў Львоўскі лічыць што Беларусь страціла эканоміку пад час гэтай вайны:

– Беларусь у першую чаргу згубіла сваю эканоміку. Мы мала адкрытая эканоміка, мы вельмі залежым ад імпарту і ад экспарту. На Беларусь раней накладаліся санкцыі за падзеі 2020 года за палітвязняў, за пасадку „Боінгу”. Санкцыі, якія былі ўведзены пасля пачатку вайны ва Украіне, яны беспрацэнтныя, яны нашмат большыя, мы страцілі частку еўрапейскага рынку.

Па словах Льва Львоўскага, Беларусь згубіла аднаго з галоўных партнёраў – гэта Украіну, а таксама вялікі ўплыў на эканоміку Беларусі накладваюць санкцыі:

– Фармальна пачалі дзейнічаць 4-га чэрвеня, але мы бачым зніжэнне УВП на працягу апошніх чатырох месяцаў. То бок УВП пачаў зніжацца адразу пасля пачатку вайны. Мы згубілі значную частку еўрапейскіх партнёраў. Украіна была нашым значным партнёрам, калі глядзець па індывідуальных краінах, то Украіна была нашым другім партнёрам.

Леў Львоўскі таксама канстатуе, што на жыхарах Беларусі падзенне ў эканоміцы адаб’еца па–рознаму. Напрыклад, працоўныя Салігорска згубілі амаль 40 % свайго заробку, а заробак урачоў зменшыўся з-за адмены ковідных надбавак.

Беларускае Радыё Рацыя