Эколагі раскрытыкавалі дакументы па Астравецкай АЭС
Эколагі раскрытыкавалі вынесеныя на грамадскія слуханні дакументы перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага блока БелАЭС.
Ірына Сухій з беларускага аб’яднання “Экадом” звярнула ўвагу, што слуханні праходзяць у фармаце “інфармавання”, то бок рашэнне ўжо прынятае, а насельніцтва проста інфармуюць. Гэта парушае Орхускую канвенцыю, якую падпісала Беларусь.
Іншы беларускі эколаг Таццяна Новікава звяртае ўвагу, што ў апублікаванай дакументацыі няма нічога пра вынікі доследнай эксплуатацыі і пусканаладачных работ першага блока станцыі. Няма яснасці ў пытанні абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам.
Расейскі эксперт Андрэй Ажароўскі кажа, што „тэкст, вынесены на абмеркаванне, сапраўды вельмі цяжка чытаць”.
Беларускае Радыё Рацыя
