Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў за паўгода склаў амаль 4 млрд даляраў



У студзені-верасні 2017 года экспарт беларускіх нафтапрадуктаў склаўся на ўзроўні за 3,9 млрд даляраў, сведчаць афіцыйныя статзвесткі.

У грашовым выражэнні экспарт беларускіх нафтапрадуктаў павялічыўся на 634,9 млн даляраў, або на 19,2%, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У фізічным выражэнні назіраецца адваротная сітуацыя: за студзень-верасень Беларусь паставіла на знешнія рынкі 9,1 млн тон нафтапрадуктаў, што на 17,1% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

На думку экспертаў, павелічэнне валютнай выручкі ад экспарту нафтапрадуктаў абумоўленае ростам сусветных цэн на нафту. Скарачэнне фізічнага аб’ёму экспарту — тым, што да красавіка 2017 года Расея абмежавала пастаўкі нафты ў Беларусь з-за спрэчкі ў газавай сферы.

У жніўні прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што аб’ёмы паставак нафты ў Беларусь могуць быць увязаныя з абавязкам Беларусі ажыццяўляць экспарт нафтапрадуктаў цераз расейскія парты.

У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў журналістам у верасні, што Беларусь будзе працягваць пастаўляць нафтапрадукты цераз прыбалтыйскія парты, бо гэты маршрут з’яўляецца эканамічна мэтазгодным.

Пры гэтым віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што аб’ёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь вызначаныя ў красавіку 2017 года на ўзроўні двухбаковых пагадненняў і не павінны пераглядацца. „Мы адрэгулявалі ў красавіку, падпісаўшы пакет дакументаў з расейскім бокам, адносіны ў нафтавай сферы да 2025 года — якія аб’ёмы, як гэтыя вызначаюцца, узаемныя ўмовы”, — паведаміў Сямашка.

БелаПАН