Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў значна скараціўся
За студзень-кастрычнік Беларусь экспартавала каля дзевяці мільёнаў тон нафтапрадуктаў, што на 14,5% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, – спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя БелаПАН.
Такім чынам, экспарт нафтапрадуктаў скараціўся амаль на паўтара мільёна тон. У грашовым выражэнні экспарт нафтапрадуктаў склаў каля 4,5 мільярдаў даляраў, і гэта амаль на 20% менш у параўнанні з такім жа перыядам летась.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка раней прагназаваў, што экспарт беларускіх нафтапрадуктаў знізіцца. Гэта звязана з тым, што ад 1 лістапада 2018 года Расея абмежавала пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь. Такі крок Масква матывавала стратамі расейскага бюджэту ў сувязі з магчымым рээкспартам нафтапрадуктаў з тэрыторыі Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
