Экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь расце
Экспарт польскіх яблыкаў у Беларусь расце другі месяц запар, паведамляе польскі сельскагаспадарчы партал sad24.pl са спасылкай на дадзеныя Польскай інспекцыі аховы насення і раслін.
Па дадзеных партала, чэрвень стаў другім месяцам, які паказвае рост. У параўнанні з чэрвенем мінулага года, экспарт яблыкаў у Беларусь павялічыўся на 33 працэнты. Усяго ж у чэрвені 2022 года Польшча паставіла ў Беларусь 10 тысяч тон яблыкаў. У траўні 2022 года Польшча экспартавала ў Беларусь 14 448 тон свежых яблыкаў, гэта самы высокі паказчык за сезон 2021-22 года.
Нагадаем, Беларусь увяла харчовае эмбарга ў адносінах да прадукцыі з Еўразвязам. Праз чатыры месяцы са спісу выключылі шэраг прадуктаў, у тым ліку – яблыкі.