Эксперт: Беларусь цалкам залежыць ад коштаў на нафту



У свеце падаюць цэны на нафту. У Расеі адпаведна расце курс даляра. Прывязка беларускай эканомікі да дадзенай тэндэнцыі 100%.

1351793163558276-700x400

Пра гэта нам паведаміў эканаміст Сяргей Чалы:

– У мінулым годзе быў “Кастрычніцкі эканамічны форум”, на які запрасілі міжнародных эканамічных экспертаў. І там ацэньвалі залежнасць беларускай эканомікі ад расейскай. Прыкладна 1 працэнтны пункт змянення ВУП Расеі перадатачным механізмам адбіваецца на 0,6 працэнтных пунктаў змяненняў беларускай эканомікі. Па тэндэнцыі зараз расейская эканоміка падае на 5,5%. Беларуская эканоміка па тэндэнцыі падае на 3,2%. Таму атрымліваецца, што мы, не маючы ўласнай нафты, вядзём сябе як нафтаздабываючая сыравінная краіна.

На думку спадара Чалага, такая залежнасць беларускіх і расейскіх паказчыкаў пастаянная і ўстойлівая. Беларусь хоць і не з’яўляецца нафтаздабываючай краінай, але, як і Расея, цалкам залежыць ад коштаў на нафту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота TUT.BY