Эксперт: Беларусь усё-такі ідзе да рынкавай эканомікі



„Беларусь усё-такі ідзе да рынкавай эканомікі, але вельмі павольна. Для больш эфектыўнага руху ў гэтым накірунку трэба прыняць адпаведныя законы”, – кажа адказны фінансавы работнік дзяржаўнай банкаўскай сістэмы:

– Павінны быць прыняты законы, якія баранілі б прыватную ўласнасць, а прыватная ўласнасць павінна быць як на сродкі вытворчасці, так і на зямлю. Вось гэтых двух законаў нам катастрафічна не хапае ў краіне. Калі мы не прымем закон, які зробіць зямлю прыватнай уласнасцю, мы будзем таптацца на месцы.

Паводле фінансіста, без прыняцця гэтых законаў можна зрабіць толькі касметычныя рэформы. Аляксандра Лукашэнку, які сядзіць занадта доўга на сваім месцы, жыццё прымусіць прыняць гэтыя законы, упэўнены банкір.

Беларускае Радыё Рацыя