Эксперт: Без дзяржаўнай падтрымкі сітуацыя хутка можа стаць некантраляванай
Малое і сярэдняе прадрымальніцтва – гэта прыкладна 1 мільён 300 тысяч занятых беларусаў.
Рэцэсія беларускай эканомікі з-за пандэміі і спадарожных ёй праблема – непазбежная, між тым, часцей за ўсё, даход беларускага прадпрымальніка – гэта даход усё яго сям’і, таму пры банкруцтве ці прыпыненні дзейнасці пацерпіць яшчэ больш людзей. Такое меркаванне падчас zoom-канферэнцыі па сітуацыі ў эканоміцы выказаў эксперт Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC Радзівон Марозаў.
– Гэта сапраўды дастаткова ўразлівая група, асабліва ў цяперашніх умовах. Не зразумела, чым ва ўмовах рэцэсіі будуць займацца людзі, якія вызваляюцца. Магчымасці працоўнай міграцыі ў нас ужо таксама, з улікам усіх сённяшніх мер, значна знізіліся. Спад будзе таксама і ў краінах-суседзях, куды нашыя людзі ездзяць на заробкі. Без прыняцца нейкіх мер, змены ў адносінах да малого і сярэднага прадпрымальніцтва пры адсутнасці прамой падтрымкі беспрацоўных сітуацыя можа быць вельмі напружанай і выйсці з-пад кантроля.
Паводле ацэнкі Сусветнага банка, беларускі ВУП можа знізіцца сёлета на 4%, паводле апошніх прагнозаў незалежных экспертаў, зніжэнне складзе ад 5-і да 15%, у залежнасці ад эфектыўнасці антыкрызісных дзеянняў ураду.
Беларускае Радыё Рацыя