Эксперт: Курс даляра можа стабілізавацца на 15-ці тысячах
Курс даляра ў пачатку 2015 году можа стабілізавацца на 14-ці – 15-ці тысячах. Гэта прагназуе эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч. Паводле эканаміста, правядзенне дэвальвацыі напярэдадні Новага году было прадуманым крокам Нацыянальнага банка:
– У пераднавагодні перыяд беларусы, як правіла, трацяць вялікія сумы на куплю тавараў, падрыхтоўку святкавання Новага года. Адпаведна, у гэты перыяд няма вялікіх пагроз таго, што беларусы пабягуць у абменнікі і створаць яшчэ большую хвалю па абясцэньванні беларускага рубля. Калі атрымаецца ўтрымаць гэтую хвалю ў першыя дні новага года, то магчыма курсы ўсталююцца ў межах 14-15 тысяч.
Паводле інфармацыі Беларусбанка, сярэдні курс куплі даляра цяпер складае 13 тысяч 890 беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота Сильные Новости
