Эксперт: Курс продажу еўра наўрад ці падымецца вышэй за 3 рублі



Курс продажу еўра наўрад ці падымецца вышэй за 3 рублі. – Так лічыць галоўны рэдактар эканамічнага парталу rynak.by Аляксей Харкевіч. Аднак, паводле эксперта, пандэмія каронавірусу можа ўнесці свае карэктывы ў курсы валют.

– Ёсць такое паняцце як псіхалагічная велічыня курсу рубля. Лагічна дапусціць, што тройка – гэта будзе не долар, а хутчэй за ўсё – еўра. Наўрад ці яна будзе пройдзена, а калі і будзе пройдзена, то гэта кароткатэрмінова. І хутчэй за ўсё адбудзецца пэўны адкат. Будучыня зараз вельмі няпэўная. Незразумела, як доўга працягнецца сітуацыя з каронавірусам. Калі сітуацыя будзе развівацца па горшым сцэнары, то, канешне, гэта можа не спыніцца.

Паводле “Беларусбанка”, курс продажу еўра 23 сакавіка склаў 2 рублі 94 капейкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота sputnik.by