Рызыкі дэнамінацыі



Адаптацыя да новых грашовых банкнотаў можа выклікаць праблемы ў беларусаў старэйшага пакалення.

грошы

Эксперт установы „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч заўважае, што, у адрозненні ад папярэдніх дзвюх дэнамінацый, у грашовы зварот дапускаюцца абсалютна новыя купюры і манеты:

– У папярэднія дзве дэнамінацыі замена банкнотаў прадугледжвала іх падабенства, то бок колер, выявы, якія на іх змяшчаліся, яны больш-менш адпавядалі іх наміналу. Упершыню банкноты старыя і новыя, якія будуць, не кажучы ўжо пра манеты, яны ніяк не будуць суадносіцца паміж сабой, то бок гэта будуць зусім іншыя купюры, быццам купюры з іншай краіны. Зразумела, што гэта дадатковы псіхалагічны эфект, калі людзі, асабліва старэйшага пакалення, яны дакладна будуць губляцца і не будуць разумець рэальнага кошту тавараў.

Грашовая рэформа ў Беларусі стартуе з 1 ліпеня гэтага года. Банкноты старога ўзору можна будзе абмяняць да 31 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель