Эксперт: Магчыма часовае ажыўленне беларускага рынку
«У сувязі з самаізаляцыяй Расеі ад харчовых тавараў з Еўразвязу на спажывецкім рынку Беларусі можа назірацца часовае ажыўленне», – каментуе магчымыя наступствы для Беларусі палітыкі Расеі ў адносінах з Захадам былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч. «Але і без нарошчвання паставак у Расею, у самой Беларусі ёсць пэўныя праблемы з задавальненнем усіх патрэбаў беларускага спажыўца», – адзначае эканаміст.
– Іншая справа, што ў нас мяса і так няма, мяса-малочныя прадукты яшчэ больш скіруюць у Расею, якая спрабуе ізаляваць сябе ад Еўропы і ЗША. Таму часовае паляпшэнне можа быць, а ў цэлым расейская эканоміка будзе скіраваная ў рэцэсію санкцыямі цывілізаванага свету, таму ў далейшай перспектыве безумоўна можа быць пагаршэнне сітуацыі беларускага гандлю з Расеяй.
Раней Уладзімір Пуцін у адказ на санкцыі Еўразвязу і ЗША ўвёў забарону на адзін год на імпарт прадуктаў харчавання з краінаў, якія ўвялі ці падтрымалі гэтыя санкцыі. Расея таксама рыхтуецца ўвесці падобную забарону і на прамысловыя тавары. Пуцін у размове з Лукашэнкам папрасіў з разуменнем паставіцца да такога рашэння.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя