Эксперт: Пастанова № 666 можа разваліць беларускі бізнес



Пастанова, якую бізнесоўцы ўжо называюць «сатанінскай» і не толькі з-за яе красамоўнага нумару, прадугледжвае сертыфікацыю ўсяго імпартнага тавару. Можна ўявіць сабе, колькі часу зойме сертыфікацыя партыі з трох-чатырох соцень найменняў тавару. А значыць, вырастуць і кошты для спажыўцоў, кажа адзін з кіраўнікоў Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.

– Імпарцёры згубяць больш за месяц на падрыхтоўку да рэалізацыі тавараў, якія яны ўжо ўвезлі. Гэта, безумоўна, пацягне за сабой падаражанне тавараў і створыць цяжкасці ў беларускім бізнесе.

Акрамя таго, звяртае ўвагу Уладзімір Карагін, пастанова супярэчыць стандартам Мытнага саюзу, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота  telegraf.by