Эксперт: Улады адсталі з рэформамі на 20 год
“У гэтым выпадку нельга спасылацца на сусветны эканамічны крызіс ці крызіс у Расеі”, – так падзенне на 10 мільярдаў валютных паступленняў у Беларусь па выніках 2015 году каментуе эканаміст Яраслаў Раманчук. Паводле яго, улады на 20 гадоў адсталі ад моманту, калі неабходна было праводзіць эканамічныя рэформы:
– Беларуская мадэль перажывае сур’ёзныя праблемы, таму што яна не адпавядае рэаліям часу, не адпавядае рэальнаму попыту ні ўнутранага, ні знешняга рынку. Таму гэта велізарнае напружанне на валютным рынку Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што трэба шукаць новыя крыніцы развіцця эканамічнага росту. Мы згубілі грошы ад нафтавага экспарту, ад машынабудаўніцтва, нават па такіх традыцыйных пазіцыях як экспарт прадуктаў харчавання.
Па дадзеных Нацыянальнага банка, у 2015 годзе у краіну паступіла 33 мільярды даляраў. Большасць экспертаў тлумачаць памяншэнне вылютных паступленняў у краіну адразу на чвэрць – падзеннем нафтавага экспарту Беларусі ў Еўразвяз.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org