Эксперт: Варта чакаць падвышэння цэнаў на фрукты і гародніну
Варта чакаць падвышэння цэнаў на фрукты і гародніну ў сувязі з увядзеннем абмежаванняў на ўвоз прадуктаў. Так лічыць эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч.
Новыя нормы дазваляюць увозіць у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза да 5 кг прадуктаў на чалавека.
Паводле Аляксея Харкевіча, гандлёвыя сеткі могуць перагледзець цэны на фрукты і гародніну:
– Калі ўводзяцца абмежаванні такога плану ў памежным гандлі, то канешне недахоп тавараў на мясцовых рынках павінны быць успрыняты буйнымі гандлёвымі сеткамі, у якіх развяжуцца рукі на тое, каб у адсутнасці канкурэнцыі на дробных рынках павялічыць сваю маржу. Кожная гандлёвая сетка канешне будзе прымаць рашэнне самастойна, але логіка падказвае, што цэны павінны трошкі падрасці.
Абмежаванні на ўвоз прадуктаў у краіны ЕўрАзЭС распаўсюджваюцца не толькі на фрукты і гародніну. А таксама на грыбы, ягады, кветкі і бабовыя.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель