Эксперт: Здзейсніць эканамічныя рэформы – іншага выйсця няма
Беларускім уладам давядзецца пайсці на правядзенне эканамічных рэформаў. Такое меркаванне выказаў эканаміст Мікалай Новікаў. Эксперт прагназуе цяжкасці ў эканоміцы ў 2015-ым годзе.
– Нас чакаюць, я думаю, цяжкія часы. Нас чакаюць людзі, якія прыедуць з Масквы, якія там згубілі працу, такіх шмат. Нас чакае, што многія людзі тут, у Беларусі, згубяць працу. Нас чакае тое, што цяжка будзе знайсці працу, ствараць працоўныя месцы. Наогул я думаю, што ўлада будзе праводзіць рэформу. Іншага выйсця няма.
Паводле экспертаў, у 2014-м годзе рэальныя прыбыткі насельніцтва замарозіліся, прыцягнення замежных інвестыцыяў не адбылося, а рэформы былі адкладзеныя.
Беларускае Радыё Рацыя
