Эксперт: Зніжэнне курсу расейскага рубля адаб’ецца на беларускай эканоміцы



Расейскі рубель працягвае падаць, у адносінах да даляра курс упаў ужо больш чым на 40 расейскіх рублёў. Ці паўплывае такое падзенне валюты суседняй дзяржавы, з якой Беларусь вядзе найбольш актыўны гандль, на нашу краіну? На гэтае пытанне адказаў эканамічны эксперт Леанід Заіка:

– Гэта ўзмацняе канкурэнтаздольнасць расейскіх тавараў на ўнутраным і знешніх рынках. Мы гандлюем з Расеяй, па шэрагу пазіцый у нас звыш 70% продажу гатовай прадукцыі. Сама сітуацыя ў валютнай сферы, у сферы суадносін курсу валют зараз не на карысць Беларусі. 150-200 млн даляраў Беларусь можна згубіць на гандлі.

Чарговае падзенне курсу рубля тлумачыцца выключна дзеяннямі спекулянтаў на трывожнай інфармацыі, якая тычыцца падзей ва Украіне, а таксама пагаршэннем адносінаў паміж Расеяй і заходнімі краінамі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя