Эксперты: Схема налічэнняў паслуг ЖКГ – непразрыстая
„Беларусы даўно аплачваюць 100%-ы кошт камунальных паслугаў. Рост цэнаў на паслугі ЖКГ – гэта наступства непразрыстасці налічэнняў”, – так мяркуюць гомельскія эксперты. Выканаўчы дырэктар Фонда спрыяння лакальнаму развіццю Галіна Скараход абвяргае папрокі ўладаў у бок грамадзянаў адносна няпоўнай кампенсацыі цаны за камунальныя паслугі:
– Дзяржкантроль ў 2014 годзе знайшоў парушэнні ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі – завышэнне коштаў паслуг на паўтара трыльёнаў рублёў. І гэта ўжо ўвайшло ў нашыя плацяжы. Таксама міністар ЖКГ сказаў, што мы наблізіліся да 100% аплаты, г.зн, мы ўжо плацім 80-85%. Але схема непразрыстая.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле гомельскіх экспертаў, паніжэння выдаткаў на камунальныя паслугі можна дасягнуць шляхам развіцця прыватных кампаніяў, якія будуць абслугоўваць жыллёвую гаспадарку.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота realty.ej.by
