Эксрперт: Камунальныя паслугі будуць расці



Канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі на 2012-2015 гады прадугледжвае давядзенне ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ да 60, а па асобных відах – і да 100%. Але спажывец пакуль не ведае, які сабекошт паслуг – ён бачыць толькі цану, куды ўключаны і выдаткі пры працы.

Эксперт у пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, палітык Рыгор Кастусёў прагназуе далейшае падаражэнне жыллёва-камунальных паслуг:

– Тэндэнцыі закладзены яшчэ ў 2014 годзе, кожны год будуць падвышацца камунальныя паслугі – да тысячы даляраў, як заклаў Аляксандр Лукашэнка ў мінулым годзе. Яшчэ плюс кожны квартал у залежнасці ад росту ў беларускіх рублях сярэдняга заробку па краіне – такая тэндэнцыя закладзена, гэта тэндэнцыя пакуль будзе захоўвацца. Адназначна, што камунальныя паслугі будуць расці – газ, электраэнергія і так далей. Дзяржава будзе імкнуцца выйсці на стопрацэнтную аплату насельніцтвам за камунальныя паслугі.

Афіцыйна тарыфы ЖКГ павінны падаражэць ў краіне з 1 ліпеня. У сярэднім плацёжкі „пацяжэюць” на 6%. Больш за ўсё падаражэе вада – ў некаторых рэгіёнах да 10%. Электрычнасць стане даражэй на 6%. Дадасца плацёж за капітальны рамонт. Даражэй стане цяпло і, адпаведна, гарачая вада, якія падаражэюць больш як на 8%. Каб ашчадзіць спецыялісты раяць ставіць у сваіх кватэрах лічыльнікі.

Беларускае Радыё Рацыя