Электраэнергія з БелАЭС у Літву не паступае
З пачаткам кантролю за прапускной здольнасцю літоўска-беларускіх злучэнняў з боку Літвы электраэнергія з Беларускай АЭС у гэта балтыйскую дзяржаву не паступае.
Як заявіў міністр энергетыкі Дайнюс Крэйвіс, «на сённяшні дзень электрычнасць з Астраўца больш не паступае ў Літву. (…) Магу гарантаваць гэта на 110 адсоткаў. Для гэтых мэтаў прапускная здольнасць ЛЭП рэгулюецца так, каб яна не паступала» дадаў Крэйвіс.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: delfi.lt
