Электрамабілі для беларусаў



Наспеў час зрабіць даступным для беларусаў электрамабілі.

Пра новую сетку электрасілкавання асабістага транспарту «MALANKA» («Маланка») у Беларусі распавёў загадчык сектара па развіцці бізнэса CENEX (сенэкс) Кейс Бадэн:

– Калі мы кажам пра акупнасць інвестыцыяў, то мусім закрануць пытанне: на колькі валоданне электрамабілем ёсць рэнтабельным. Важна падтрымліваць набыццё такога транспарту, бо выкарыстанне электрамабіляў у хуткім часе акупляе высокі першапачатковы кошт. У той жа Вялікабрытаніі ўжо зведалі камерцыйную прывабнасць электрамікрааўтобусаў у параўнанні з бензінавымі аналагамі.

Да 2022 года плануецца ахапіць Беларусь сеткай сілкавання электрамабіляў з разлікам на 35 тысяч машын.

Беларускае Радыё Рацыя