Еўракамісія ад імя ЕЗ выплаціла Украіне 500 мільёнаў еўра



У панядзелак, 1 жніўня, Еўрапейская камісія ад імя ЕЗ выплаціла Украіне 500 мільёнаў еўра – палову новай макрафінансавай дапамогі. Другі транш будзе выплачаны ў аўторак.

Дапамога на агульную суму 1 мільярд еўра прызначана для падтрымкі Украіны ў задавальненні яе фінансавых патрэбаў пасля расейскай агрэсіі. Гэта першая частка пакета макрафінансавай дапамогі на суму да 9 мільярдаў еўра, абвешчанага Еўракамісіяй у траўні.

Агулам з  2014 года ЕЗ выдзеліў Украіне больш за 5 мільярдаў еўра ў рамках пяці праграм макрафінансавай дапамогі для падтрымкі рэалізацыі шырокага парадку дня рэформаў у такіх галінах, як барацьба з карупцыяй, незалежная судовая сістэма, вяршэнства закона і паляпшэнне клімату для бізнесу.

Беларускае Радыё Рацыя