Еўракамісія распрацоўвае план нафтавага эмбарга Расеі
Еўракамісія рыхтуе прапановы наконт нафтавага эмбарга супраць Расеі, але поўнай згоды па гэтым пытанні ў Еўразвязе пакуль няма. Пра гэта заявілі кіраўнікі МЗС Ірландыі, Літвы і Нідэрландаў, піша Reuters.
Па слова Жазепа Барэля, многія з міністраў падтрымліваюць санкцыі супраць імпарту расейскай нафты, але для некаторых такая забарона стане шокавай. Пастаўкі расейскай нафты складаюць каля чвэрці імпарту сырой нафты ў Еўразвяз.
Санкцыі супраць Расеі Еўразвяз пачаў уводзіць у сувязі з нападам Расеі на Украіну. Вайна доўжыцца з 24 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
