Еўрапейскія гранты істотна пашырылі спартыўную базу горада Ашмяны



Еўрапейскія гранты, атрыманыя ў межах транспамежнага супрацоўніцтва паміж Польшчай, Беларуссю і Літвой істотна пашырылі турыстычна-спартыўную базу горада Ашмяны.

Пачынаючы з 2013 года тут за еўрапейскія грошы пабудаваныя два стадыёны, фізкультурна – аздараўляльны комплекс з гульнявымі залямі і абсталяваная веладарожка.

Як зазначае намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна – спартыўны саюз” Сяргея Каляда, супраца з Еўразвязам дае добрыя магчымасці для рэалізацыі патрэбных грамадству праектаў:

 – Гэта не дзяржаўныя грошы, гэта грошы праекту Міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Гэта праекты Польшча-Беларусь, Літва-Латвія-Беларусь. Мы з калегамі з Польшчы, Літвы, Латвіі пішам праекты, праходзім конкурс. Праекты нам даюць грошы. 

Праекты ў межах транспамежнага супрацоўніцтва рэалізоўваюцца Еўразвязам пры ўмове дзесяціадсоткавага суфінансавання мясцовымі ўладамі.

Прыкладам, Ашмяны у межах праекта тэхнічнай дапамогі “Супрацоўніцтва -дзейнасць – будучыня” сумесна з польскай гмінай Сувалкі атрымалі 1 мільён 600 тысяч эўра, з якіх на будаўніцтва стадыёна было выдаткавана 660 тысяч.

 Беларускае Радыё Рацыя