Еўразійскі банк ратуе „БелАЗ” ад банкруцтва



0_79667_3d4aa325_XLНекалі гонар беларускага аўтамабілебудавання цяпер знаходзіцца на мяжы банкруцтва, бо, як вядома, менавіта пра гэта сведчаць просьбы пра рэструктурызацыю папярэдніх крэдытаў.

“БелАЗ” аказаўся не ў стане выплочваць раней узятыя 75 мільёнаў даляраў, паведаміў па выніках свайго візіту ў Менск старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця Дзмітрый Панкін.

З «БелАЗам» у нас крэдыт на 75 мільёнаў даляраў. У «БелАза» ўжо даўно назіраюцца праблемы з рэалізацыяй прадукцыі. І папярэдні графік плацяжоў аказаўся для прадпрыемства непад’ёмным. Зараз у нас падпісана з «БелАЗам» пагадненне пра рэструктурызацыю запазычанасці.

Дзмітрый Панкін дадаў, што ў Беларусі яшчэ ёсць шэраг прадпрыемстваў, якія цікавяць Еўразійскі банк, але не стаў гаварыць пра гэта ў падрабязнасцях.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота belorusbelaz.blogspot.com