Еўразійскі эканамічны саюз плануе адмовіцца ад даляра і еўра
На тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан і Арменія, могуць забараніць міждзяржаўныя аперацыі ў далярах і еўра. Пра гэта пішуць „Известия” са спасылкай на праект канцэпцыі развіцця плацёжных сістэм на тэрыторыі ЕўразЭС.
Пераход на разлікі толькі ў нацыянальных валютах, якімі з’яўляюцца рублі, беларускія рублі, тэнге і драм, павінен адбыцца да 2025 года. Таксама ў дакуменце прапануецца цалкам адмовіцца ад хаджэння даляра і еўра на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Фота telegraf.by
