Еўразвяз абмяжуе закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў



Краіны Еўразвязу ўвядуць абмежаванні на закупкі беларускіх тытунёвых вырабаў. Пра гэта паведамляе Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле Euronews, краіны Еўразвязу таксама дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталявання, якое можа быць выкарыстана для шпіянажу. Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.

18 чэрвеня эксперты Еўразвязу ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сферы, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасць.

Беларускае Радыё Рацыя