Еўразвяз адмовіўся плаціць Расеі за газ у рублях
Еўразвяз услед за краінамі “Вялікай сямёркі” адмовіўся плаціць Расеі за газ у рублях.
Фота profile.ru
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Эрык Мамера. Паводле яго, Еўразвяз удзельнічаў у абмеркаванні гэтага пытання групай краін G7, таму высновы “Вялікай сямёркі” справядлівыя і для ўсёй еўрапейскай супольнасці.
Прыгадаем, што Уладзімір Пуцін распарадзіўся перавесці газавыя кантракты на разлік у расейскіх рублях замест даляраў і еўра.