Еўразвяз адправіў Украіне чарговыя 1,5 мільярда еўра
13 гадоў таму
Еўразвяз пералічыў Украіне новы транш фінансавай дапамогі ў памеры 1, 5 млрд еўра.
Пра гэта паведаміла старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен. Сродкі павінны падтрымаць эканоміку краіны і дзяржрасходы. Усяго сёлета выдаткуюць 18 млрд еўра.
Агульны памер дапамогі Еўразвяза Украіне дасягнуў 85 млрд еўра. Фон дэр Ляен таксама нагадала, што Еўракамісія прапанавала выдаткаваць яшчэ 50 мільярдаў еўра да 2027 года.
Беларускае Радыё Рацыя