Еўразвяз да канца года адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу
Да канца 2022 года Еўразвяз адмовіцца ад дзвюх трацін расейскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам.
Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.
Па яе словах, ЕЗ вядзе перамовы пра замяшчэнне расейскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўразвяз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.