Еўразвяз дапамагае Гарадзеншчыне
“Польшча – Беларусь – Украіна”. Падчас рэалізацыі пяцігадовай праграмы транспамежнага супрацоўніцтва ў Гарадзенскай вобласці рэалізавана 18 праектаў. Іх агульны кошт склаў 31 мільён еўра. З гэтай сумы 28 мільёнаў прафінансаваў Еўразвяз і 3 мільёны – мясцовы бюджэт. Праекты тычыліся такіх сфераў, як ахова здароўя, сацыяльная забяспечанасць, развіццё спорта і турызма, а таксама папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Як зазначае намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна -спартыўны саюз” Сяргей Каляда, Еўразвяз са сваімі прапановамі транспамежнага супрацоўніцтва ўсё больш жаданы на Гарадзеншчыне:
– Людзі думаюць пра будучае – гэта і развіццё сучаснай турыстыкі, і развіццё сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Найбольш актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмаў транспамежнага супрацоўніцтва ўстановы аховы здароўя Гарадзеншчыны. Дзякуючы шчыльнай супрацы з Еўразвязам шпіталі рэгіёна набываюць дарагое абсталяванне для лячэння і дыягносцікі цяжкіх захворванняў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота news.21.by