Еўразвяз дасць уладам Беларусі 10 мільёнаў еўра
Еўразвяз дасць уладам Беларусі 10 мільёнаў еўра для ўдасканалення прававой сферы. Адпаведнае пагадненне 15 студзеня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Грошы выдзяляюць для паляпшэння працы «органаў вяршэнства права» ў сферах: гендарнай роўнасці, міру, правасуддзя і эфектыўных інстытутаў, скарачэння няроўнасці ўнутры краін і між краінамі.
У выніку плануюць: зрабіць больш даступнымі для грамадзянаў доступ да дзяржаўных паслуг, удасканаліць працу платформы pravo.by, палепшыць законы, якія абараняюць персанальныя звесткі, удасканаліць заканадаўства для непаўнагадовых, падтрымаць змены ў законах і інфармацыйных механізмах для барацьбы з кібэрзлачыннасцю, звязанай з непаўнагадовымі.
Беларускае Радыё Рацыя
