Еўразвяз не зніме санкцыяй з бізнесмена Шакуціна



Стала вядома, што набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмен Аляксандр Шакуцін звяртаўся ў агульны суд Еўразвязу, каб зняць з сябе санкцыі. Але справу ён прайграў.

Пра гэта стала вядома 7 чэрвеня з паста журналіста RFE/RL Рыкарда Ёзвяка.

“Добрая перамога для ЕЗ, бо рэжым санкцый у дачыненні Беларусі застаецца ў сіле, а доказы, якія звязваюць яго [Шакуціна] з Лукашэнкам, застаюцца моцнымі”, – напісаў журналіст.  

Зараз Аляксандр Шакуцін будзе вымушаны сплачваць судовыя выдаткі.

Уладальнік прадпрыемства „Амкадор” Аляксандр Шакуцін, шчыльна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, патрапіў пад санкцыі ў снежні 2020 года.