Еўразвяз пачаў працу над увядзеннем новых санкцый супраць Беларусі



Еўразвяз пачаў працу над увядзеннем новых санкцый супраць Беларусі праз інцыдэнт з пасадкай самалёта ў Менску, аднак пакуль рана казаць, якія менавіта сектары яны ахопяць.

Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕЗ-Японія.

“Працэс рэалізацыі санкцый запушчаны. Пытанне сектаральных санкцый прааналізуюць адпаведныя структуры, цяпер занадта рана казаць пра канкрэтны сектар”, – сказаў ён, адказваючы на пытанне журналістаў, ці закрануць абмежаванні калійную прамысловасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: euronews.com