Еўразвяз прафінансуе праекты берасцейскіх рэгіёнаў
Берасцейскія раёны атрымаюць фінансавую падтрымку Еўразвязу. 22 мясцовыя ініцыятывы з Ляхавіцкага, Пружанскага, Камянецкага, Бярозаўскага і Берасцейскага раёнаў паспяхова прайшлі адбор у межах праекта ПРААН пад назвай “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” па Берасцейскай вобласці.
Агульная сума дапамогі – амаль 432 тысячы еўра. На гэтыя грошы, да прыкладу, на Пружаншчыне паўстане камп’ютарны клас для людзей сталага ўзросту, у Ляхавіцкім раёне – цэнтр развіцця творчасці і рамёстваў з навучальнымі майстэрнямі.
Беларускае Радыё Рацыя
