Еўразвяз выдзеліў незалежнаму грамадству Беларусі 25 мільёнаў еўра
Беларусы могуць разлічваць на стыпендыі для вучобы ў ВНУ і падвышэння кваліфікацыі, падаваць заяўкі на кароткатэрміновыя прафесійныя абмены, даследчыя стыпендыі і гранты.
Еўракамісія ўхваліла новую праграму дапамогі беларускаму народу пасля жорсткага разгону ўладамі акцый пратэсту ў Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў у 2020 годзе. Як адзначаецца на сайце Еўракамісіі, вартасць праграмы складае 25 мільёнаў еўра.
Падтрымка будзе скіравана актывістам грамадзянскай супольнасці за прасоўванне дэмакратычных змен і правоў чалавека ў Беларусі, студэнтам і акадэмічным спецыялістам. У межах гэтай праграмы будуць прафінансаваныя 450 стыпендый, 500 прафесійных абменаў, а таксама іншыя адукацыйныя праекты.
Радыё Свабода