Еўразвяз забараніў увоз еўрабанкнотаў у Расею
Еўразвяз у межах чарговага санкцыйнага пакета забараніў экспарт банкнот у еўра ў Расеі.
Пра гэта паведамляе Цэнзар.НЕТ са спасылкай на „Інтэрфакс”.
Выняткі – асабістае выкарыстанне фізічнымі асобамі, якія прыбываюць у Расею, а таксама дыпламатычнымі місіямі ды міжнароднымі арганізацыямі, якія маюць юрыдычны імунітэт, вынікае з тэксту афіцыйнай публікацыі ў часопісе ЕЗ.